Аб партале
Інтэрнэт-пляцоўка створана для развіцця smart-праектаў і ўвасаблення ў жыццё канцэпцыі "разумнага горада" ва ўсіх кутках нашай краіны, дэманстрацыі рашэнняў на базе такіх інавацыйных тэхналогій, як Інтэрнэт рэчаў (IoT), машыннае навучанне, вялікія даныя (Big Data), воблачныя вылічэнні, штучны інтэлект, 5G і інш.
Падрабязней аб партале
SMART-праекты
ПЕРШЫЯ БЕСПІЛОТНЫЯ КАР'ЕРНЫЯ САМАЗВАЛЫ БЕЛАЗ
першыя беспілотныя кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ, якія выкарыстоўваюць хуткасці тэставай зоны 5G ("Інтэлектуальны кар'ер").
СІСТЭМА АЎТАМАТЫЧНАГА ЗБОРУ, ЗАХОЎВАННЯ, АНАЛІЗУ І АДЛЮСТРАВАННЯ ДАНЫХ «IOTANS»
Комплексная сістэма аўтаматызаванага дыстанцыйнага ўліку рэсурсаў, якая дае шырокія магчымасці для збору, захоўвання, апрацоўкі і аналізу інфармацыі, а таксама атрымання паказанняў групавых і індывідуальных прыбораў уліку энергарэсурсаў. Дазваляе кантраляваць аварыйныя сітуацыі на аб'ектах з магчымасцю дыстанцыйнага кіравання тэхналагічным абсталяваннем і фарміраванню аналітычных справаздач з далейшай перадачай даных у білінгавыя цэнтры.
СІСТЭМЫ ТЭЛЕМЕТРЫІ І АНАЛІТЫКІ СТАНУ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНА РАЗМЕРКАВАНЫХ АБ'ЕКТАЎ
Сістэма з'яўляецца шматфункцыянальнай і канфігуруемай. Будуецца на базе абсталявання і праграмнага забеспячэння ўласнай распрацоўкі і рашэнняў вядучых сусветных вытворцаў Siemens, Schneider Electric, Mitsubishi, Honeywell, HUAWEI.