СІСТЭМЫ ТЭЛЕМЕТРЫІ І АНАЛІТЫКІ СТАНУ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНА РАЗМЕРКАВАНЫХ АБ'ЕКТАЎ
Праекты

СІСТЭМЫ ТЭЛЕМЕТРЫІ І АНАЛІТЫКІ СТАНУ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНА РАЗМЕРКАВАНЫХ АБ'ЕКТАЎ

14.07.2020

Наименование решения/проекта: да

Эффект от внедрения:

энергетика logo_tm_sistemy

Найменне рашэння/праекта: Сістэмы тэлеметрыі і аналітыкі стану тэрытарыяльна размеркаваных аб'ектаў.

Тып рашэння/праекта: Праектаванне, вытворчасць, укараненне, суправаджэнне.

Распрацоўнік:

Прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "ТМ-Сістэмы"
Адрас: 223040, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, а.г.Лясны, вул.Фабрычная 2А,
тэл. +375-17-3749535, +375296844798,
info@tm-systems.by,
www.tm-systems.by

Сфера прымянення: дыстанцыйны маніторынг і кіраванне інжынернымі сістэмамі-энергетыка, ЖКГ, МНС, прамысловасць. "Разумны горад" (СмартСіці).

Эфект ад укаранення:

  • аптымізацыя інфраструктурных рашэнняў жыццезабеспячэння.

  • энергазберажэнне (да 30% эканамічнага эфекту адносна не аўтаматызаваных сістэм).

  • зніжэнне нагрузкі на персанал службаў рэагавання і абслугоўвання, павышэння эфектыўнасці іх працы.

  • прадухіленне аварыйных сітуацый з дапамогай прэдыктыўнай аналітыкі і аналізу вялікіх даных з выкарыстаннем нейронавых сетак.

Статус рашэння/праекта: распрацаваны і рэалізаваны рашэнні для:

  • маніторынгу па розных каналах сувязі аб'ектаў гарадской інфраструктуры,

  • маніторынгу і дыстанцыйнага кіравання аб'ектамі энергетыкі: цеплавыя пункты, трансфарматарныя падстанцыі, газарэгулюючыя пункты.

  • інтэлектуальны будынак,

  • кіраванне гарадскім асвятленнем,

  • кіраванне сістэмамі водазабеспячэння гарадоў,

  • маніторынг сістэм газаразмеркавання,

  • маніторынг экалагічнай абстаноўкі,

  • маніторынг пажарнай абстаноўкі,

  • смарт-маніторынг персаналу,

  • атрыманне даных з прыбораў уліку цяпла, вады, газу, элекраэнергіі як з прамысловых, так і ад індывідуальных спажыўцоў.

Тэхналагічныя асаблівасці рашэння:

Распрацаваны рашэнні для перадачы інфармацыі па любых даступных каналах сувязі (GSM/GPRS/3G/4G, правадныя лініі сувязі, Ethernet, NB IoT, LoRaWAN, ZigBee, і інш.);

Распрацаваны тэхналагічныя рашэнні і алгарытмы для работы абсталявання ў аўтаномным рэжыме (пры адсутнасці цэнтралізаванага энергазабеспячэння) не менш як 12 месяцаў.

Рэалізавана інтэграцыя і ўзаемадзеянне розных пратаколаў абмену данымі для абсталявання і праграмнага забеспячэння айчынных і сусветных вытворцаў.

Апісанне:

Сістэма з'яўляецца шматфункцыянальнай і канфігуруемай. Будуецца на базе абсталявання і праграмнага забеспячэння ўласнай распрацоўкі і рашэнняў вядучых сусветных вытворцаў Siemens, Schneider Electric, Mitsubishi, Honeywell, HUAWEI.

Рэалізуецца як па мадэлі SaaS - праграмнае забеспячэнне як паслуга, так і па мадэлях PaaS -прадастаўленне платформы.

tm_sistemy

tm_sistemy

Накіраваць каментарыі і прапановы
Прымацаваць файл